Кірыліца ў сеціве - .онлайн
Кірыліца ў сеціве - .онлайн
  Першая старонка
  .бел
  .рф
  .укр
  .срб
  .бг
  .мкд
  .мон
  .қаз
  .рус
  .москва
  .дети
  .сайт
  .онлайн
  => Знакі .онлайн
  .орг
  .ею
  СТНІЛ
  СУЛС
  Лічыльнік
.онлайн (кірылічнае напісаньне ангельскага слова «online») - канчатак назвы старонкі у сеціве верхняга ўзроўню. Назва старонкі падтрымлівае расейскую, украінскую, беларускую, баўгарскую мовы.

Мінулае
     У чэрвені 2012 года паявілася заява на новую назву верхняга ўзроўню, сярод 1930 заяў была заява на назву .онлайн. Заяву на назву .онлайн падала кампанія Кор асацыяцыя. 21 кастрычніцка 2013 года урад ЗША паведаміў, што чатыры даменныя зоны, у тым ліку .онлайн, пасьпяхова прайшлі ўсе падрыхтоўчыя этапы. 23 кастрычніка 2013 года урад ЗША абвясьціў аб дазволе карыстаньня назвамі верхняга ўзроўню .онлайн ў рамках праграмы новых назваў старонак сеціва. Гэта падзея азнаменавала пачатак самага вялікага пашырэньня колькасьці канчаткаў назваў старонак у сеціве, ад 22 існуючых па стане на 2013 год да больш 1400 магчымых. 28 кастрычніка 2013 года кампанія Вэбнэймс падпісала пагадненьне аб продажы .онлайн і стала першым расейскім прадаўцом .онлайн. Пачатак продажу імёнаў у зоне .онлайн плянавалася ў сьнежні 2013 года. Чакалася, што ў пачатку продажу (па высокіх цэнах), першымі ў .онлайн будуць дапушчаныя органы дзяржаўнай улады, праваўладальнікі таварных знакаў, якія пасьпелі ўнесьці іх у спецыяльны сэрвіс - цэнтра абмену інфармацыяй аб таварных знаках, а таксама ўладальнікі таварных знакаў на кірыліцы, якія зарэгістраваныя па нацыянальнай працэдуры. З 16 студзеня па 18 сакавіка 2014 года праводзілася "дарагія продажы" назваў старонак органаў дзяржаўнай улады; таварных знакаў з афіцыйнай рэгістрацыяй у дэпазітарыі таварных знакаў; таварных знакаў, зарэгістраваных на кірыліцы ў Расеі, Баўгарыі, Сэрбіі, Македоніі, і Украіне; зарэгістраваных таварных знакаў лацінкай. 

Шырокі продаж .онлайн

     2 красавіка 2014 года адкрыўся вольны продаж .онлайн для ўсіх жадаючы. Па стане на 1 красавіка 2014 года было прададзена 67 старонак. Па стане на 25 верасьня 2014 года .онлайн было прададзена 2256 назваў старонак у сеціве.

Сьпіс прадаўцоў .ОНЛАЙН
Лічба п/п Прадавец Дзе яго знайсьці
1  Вэбнэймз  Цісьні тут
2  Укрнэймз  Цісьні тут
3  Руцэнтар  Цісьні тут
4  Рэгру  Цісьні тут
5  Нэймкам  Цісьні тут
6  Гандынэт  Цісьні тут
7  Эўрадэнэс  Цісьні тут
8  Энамкам  Цісьні тут
9  Дынадот  Цісьні тут
10  Дамэнзэнэт  Цісьні тут
11  101 Дамэнкам  Цісьні тут


=> Chcesz darmową stronę ? Kliknij tutaj! <=