Кірыліца ў сеціве - .укр
Кірыліца ў сеціве - .укр
  Першая старонка
  .бел
  .рф
  .укр
  => Знакі .укр
  .срб
  .бг
  .мкд
  .мон
  .қаз
  .рус
  .москва
  .дети
  .сайт
  .онлайн
  .орг
  .ею
  СТНІЛ
  СУЛС
  Лічыльнік
.укр гэта кірылічны канчатак назвы старонкі ў сеціве верхняга ўзроўню для Ўкраіны, створаны ў сакавіку 2013 году.

Стварэньне
    16 лістапада 2009 г. Украінскі сеткавы інфармацыйны цэнтар на даручэньне ўрада Ўкраіны падаў у Сеціўнае таварыства па надаваньні імёнаў і нумароў (СТНІЛ, места Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША) заяўку на канчатак «.укр». 1 сакавіка 2011 г. СТНІЛ абвясьціла аб пасьпяховым завяршэньні разгляду заяўкі на новы канчатак назвы старонкі.
    28 лютага 2013 г. рада СТНІЛ ухваліла запыт на дазвол для Ўкраіны кірылічнага канчатка верхняга ўзроўню .укр.
    19 сакавіка 2013 г. Міністэрства гандлю ЗША зацьвердзіла пастанову СТНІЛ, што дазволіла стварыць у каранёвых сеціўных складах адпаведны запіс аб канчатку .укр. Першымі дазволенымі канчаткамі сталі уміц.укр, усиц.укр, тест.укр.
 


Асноўныя правілы карыстаньня імёнаў з канчаткам .укр:

1) Пры продажы імёнаў з канчаткам .укр выкарыстоўваецца правіла «адкрытай продажы», які прадугледжвае, што Заяўнік самастойна вызначае імя старонкі, які ён жадае купіць у другім узроўні назвы .укр (напрыклад, ІМЯ.УКР). Пры гэтым выкарыстоўваецца правіла «першы прыйшоў - першы купіў». Да куплі даступныя ўсе свабодныя імёны, калі слова і словаформы на аснове якiх утвараюцца імёны не ўключаны ў "чорны ліст».

2) Наяўнасьць ва ўласнасьці канчатка .укр не зьяўляецца прыкметай прыналежнасьці або непрыналежнасьці ўласьніка да Украінскай часткі сеціва і ня можа выкарыстоўвацца як умова ажыцьцяўленьня гаспадарчай або прадпрымальніцкай дзейнасьці ў Украіне.

3) У канчатку .укр прадаюцца толькі імёны другога ўзроўню.

4) Імёны ў назвах .укр прадаюцца па жаданьні купца на рок ад 1 года да 10 гадоў.

5) .укр дазваляецца прадаваць імёны выключна з выкарыстаньнем літар украінскай і расейскай моў, арабскіх лічбаў, злучка ўнутры імя і апостраф ў адпаведнасьці з табліцай кадаваньня, вызначаецца гаспадаром канчатка .укр. Выкарыстаньне літар лацінкі ў імёнах у канчатку .укр не дапускаецца.

6) У мэтах абароны уладальнікаў правоў інтэлектуальнай уласнасьці і іншых спецыяльных катэгорый купцоў, якія будуць вызначацца ў Правілах продажу і карыстаньня імёнамі ў канчатку .укр продаж пачынаецца з часу закрытага продажу. Продаж імёнаў у канчатку .укр сталі магчымымі пасьля прыняцьця Правілаў ўкараненьня і развіцьця канчатка .укр, якія былі зацьверджаныя радай гаспадара канчатка .укр.

    Адным  з першых кірылічныя старонкі з канчаткам .укр выдалі органам найвышэйшай улады Ўкраіны (президент.укр, кабмін.укр, кабінетміністрів.укр) і яны зарабілі 21 жніўня 2013 года. У той жа дзень канчатак .укр быў прадстаўлены прэм'ер-міністрам Украіны Мікалаем Азаравым на ўрадавым пасяджэньні. З моманту пачатку продажы і карыстаньня імёнамі ў канчатку .укр на працягу 5 месяцаў пачаўся час закрытых (дарагіх) продажаў для ўладальнікаў правоў інтэлектуальнай уласнасьці і іншых спецыяльных катэгорый купцоў, якiя вызначаюцца ў часовых правілах продажы і карыстаньня імёнамі ў канчатку .укр. Гэта было зроблена для больш высокіх   заробкаў ад продажы .укр
 

4 лістапада 2013 г была адкрыта продаж канчатка .укр для ўладальнікаў гандлёвых марак. 

4 красавіка 2014 г. пачаўся адкрыты продаж канчатка .укр для ўсіх жадаючых. 

За год канчатак .укр быў прададзены для стварэньня 8000 старонак.

Сьпіс прадаўцоў ў зоне .укр прадстаўлены на старонцы УСИЦ.УКР.

Сьпіс прадаўцоў .УКР
Лічба п/п Прадавец Дзе яго знайсьці
1  "ТАА "Цэнтар імёнаў Украіны"  Цісьні тут
2  ТАА "Хостпра"  Цісьні тут
3  ТАА "Інтэрнэт Інвэст"  Цісьні тут
4  ТАА "Нікюэй"  Цісьні тут
5  ТАА "Нікмэдыя"  Цісьні тут
6  ТАА "Хостынк Украіна"  Цісьні тут
7  ПП "Фрыхост"  Цісьні тут
8  ТАА "Омнілэнс"  Цісьні тут
9  ІП Сядзінкін Аляксандар Валер'евіч  Цісьні тут
10  ТАА "Онлайн"  Цісьні тут

Сьпіс старонак з канчаткам .укр:


відгук.укр

ц.укр

карты.укр

значення-слова.укр




=> Chcesz darmową stronę ? Kliknij tutaj! <=