Кірыліца ў сеціве - .москва
Кірыліца ў сеціве - .москва
  Першая старонка
  .бел
  .рф
  .укр
  .срб
  .бг
  .мкд
  .мон
  .қаз
  .рус
  .москва
  => Знакі .москва
  .дети
  .сайт
  .онлайн
  .орг
  .ею
  СТНІЛ
  СУЛС
  Лічыльнік
  Азбука Сьвету (АС)
.москва (ад расейскай назвы места Масква) - канчатак назвы старонкі у сеціве верхняга ўзроўню для места Масква, якія былі дазволеныя да выкарыстаньня 24 красавіка 2014 года. Заснавальнікам .МОСКВА стаў Фонд садзейнічаньня развіцьця тэхналёгіяў і будовы Сеціва.
Мінулае
     Стварэньне назвы .Москва было задумана ў верасьні 2010 года кампаніяй Руцэнтар. Летам 2011 года ролю выканаўцы задумы была перададзена Фонду садзейнічаньня развіцьцю тэхналёгіяў і інфраструктуры Інтэрнэту як арганізацыі, структура якой закліканая забяспечыць удзел ўсіх зацікаўленых бакоў у ходзе стварэньня і далейшага развіцьця маскоўскіх назваў. 12 красавіка 2012 г. заява на карыстаньне назваў канчаткаў старонак у сеціве .МОСКВА было пададзена ва ўрад ЗША. 
     У 2013 годзе пачалі прымаць папярэднія заяўкі на рэгістрацыю назваў .МОСКВА. 24 красавіка 2014 назва .МОСКВА была дазволена для выкарыстаньня.
     Першай старонкай стала nic.москва. продаж назваў .МОСКВА пачалася 10 чэрвеня 2014 з этапа для праваўладальнікаў таварных знакаў, унесеных у спецыяльны Дэпазітарый ураду ЗША. 10 ліпеня гэты этап завяршыўся з наступнымі вынікамі: 7 назваў - у .МОСКВА. З 15 ліпеня па 13 жніўня 2014 года праходзіў другі этап закрытых продажаў для ўладальнікаў таварных знакаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Расеі. 19-25 жніўня закрытыя продажы былі даступныя для маскоўскіх фірменных найменняў, СМІ РФ, маскоўскіх найменьняў месцаў паходжаньня тавараў з Масквы і Маскоўскае вобласьці. З 4 па 22 вераьня .МОСКВА праводзіўся этап закрытых продажаў для органаў дзяржаўнай і муніцыпальнай улады горада Масквы і органаў улады Расеі. З 24 верасьня па 18 лістапада праходзілі продажы для заможных людзей і прадпрыемстваў, падчас якой можна было набыць самыя каштоўныя імёны па падвышаных цэнах. 1 сьнежаня 2014 года назва .МОСКВА стала даступная для продажы ўсім жадаючым.
     Па дадзеных Фонду садзейнічаньня развіцьцю тэхналёгіяў і інтэрнэту, па стане на 09:00 2 сьнежня ў было апрацавана 11,5 тыс. заявак на імёны .MOSCOW і .МОСКВА. Сьпіс прадаўцоў .МОСКВА глядзі тут.


Сьпіс прадаўцоў .МОСКВА
Лічба п/п Прадавец Дзе яго знайсьці
1 Оўпэнправайдэр Цісьні тут
2 101 дамэн Цісьні тут
3  Руцэнтар  Цісьні тут
4  Эр01  Цісьні тут
5  Рэгру  Цісьні тут
6  Вэбнэймз  Цісьні тут

Ta strona internetowa została utworzona bezpłatnie pod adresem Stronygratis.pl. Czy chcesz też mieć własną stronę internetową?
Darmowa rejestracja