Сеціўнае таварыства па надаваньні імёнаў і лічбаў, або коратка СТНІЛ, (па ангельску - ICANN) зьяўляецца недаходнай грамадой, якая нясе адказнасьць за ўзаемадзеяньне абслугоўваньня і некалькіх сьпісаў дадзеных, з лічбавымі імёнамі, зьвязаныя з імёнамі ў сеціве - і тым самым, забяспечваючы у сеціве спакойнае й доўгае дзеяньне старонак. Найбольш прыкметна (ці значную) частку сваёй працы грамада паказвае ў сеціве пры выдачы канчаткаў назваў (імёнаў) старонак верхняга ўзроўню у сеціве.
СТНІЛ была створана 18 верасьня 1998 года, і зарэгістравана 30 верасьня 1998 года ў ЗША штаце Каліфорнія. Гэта грамада прапісана ў акрузе Плая-Вістой Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія.
Паколькі сеціва вырасла і пашырылася ва ўсім сьвеце, Дэпартамент гандлю ЗША ініцыяваў працэс па стварэньні новай грамады, якая б узяла на сябе задачу праўленьня ў сеціве. СТНІЛ было створана ў Каліфорніі 30 верасьня 1998 года, прадпрымальнікам і дабрачынцам Эстэр Дайсон, якая стала заснавальнікам і старшынкай. СТНІЛ кіруе зараз Служба выдачы лічбавых імёнаў, якая зьяўляецца часткай дэпартамэнта гандлю ЗША. На 1 кастрычніка 2009 года Дэпартамэнт гандлю ЗША адмовіўся ад кантролю над СТНІЛ.
СТНІЛ мае (па стане на 2012 год) 13 даведак-прыходаў (далей ДП). Яны разьмешчаныя ў ЗША і іншых краінах. Сьпіс ДП на старонцы СТНІЛ. Разьмяшчэньне у сьвеці, каб глядзець цісьні тут.