Кірыліца ў сеціве - .бг
Кірыліца ў сеціве - .бг
  Першая старонка
  .бел
  .рф
  .укр
  .срб
  .бг
  => Знакі .бг
  .мкд
  .мон
  .қаз
  .рус
  .москва
  .дети
  .сайт
  .онлайн
  .орг
  .ею
  СТНІЛ
  СУЛС
  Лічыльнік
  Азбука Сьвету (АС)
     З 03.07.2016 завяршыўся абрад зацьвярджэньня канчатку назваў старонак у сеціве .БГ. Гэта народны канчатак для старонак на кірыліцы для Баўгарыі.
     Да аднаго году ў Балгарыі будзе мець магчымасьць продажу і карыстаньня імёнамі на кірыліцы. Абрад зацьвярджэньня міжнароднага органа, адказнага за прысваеньне імёнаў у Сеціве. Міністэрства транспарту й камунікацый ўжо ўхваліў праз канкурэнтаздольную кампанію, якая будзе выконваць ўлік. Улік і продаж імёнаў на азбуцы, адрознае ад лацінскага алфавіту, набывае ўсё большую папулярнасьць. Крыніца: глядзі тут.
 
     АТ "ИМЕНА.БГ" была створана з асноўнай мэтай продажу канчатку .бг разьвіцьця баўгарскага сеціва-прасторы,пашырэньня імёнаў у .bg і .бг і падрыхтоўкі маладых спэцыялістаў. АТ "ИМЕНА.БГ" са згодай СТНІЛ (СУЛС) будзе прадаваць назвы старонак ў сеціве з канчаткам .бг і атрымаў правы на кіраваньне гэтымі назвамі старонак з 03.06.2016.
 
 АТ "ИМЕНА.БГ" быў зацьверджаны склад рады, заснаванай у адпаведнасьці з рашэньнем міністра транспарту, інфармацыйных тэхналогій і камунікацый Івайла Маскоўскага, якая дасьледуе, ацэньва прапановы, якія паступілі ад кандыдатаў для стварэньня й уліку сьпісу назваў старонак з канчаткам на кірыліцы .бг. Такім чынам, арганізацыя атрымлівае падтрымку з боку сеціва ў Баўгарыі для стварэньня й уліку назваў старонак на кірыліцы .бг. Важны крок на шляху захаваньня баўгарскай мовы й культурнай самабытнасьці ў сеціве. Гэта дапаможа людзям, якія ня ведаюць лацінскай азбукі, выкарыстоўваць сеціва. Баўгарыя аб`явіла 1 ліпеня 2015 г. магчымасьць падачы прапаноў. Кандыдаты былі два - АТ "ИМЕНА.БГ" і грамада "Баўгарскі сьпіс  імёнаў у сеціве." Выбралі АТ "ИМЕНА.БГ". 
 
      Заснавальнікі АТ "ИМЕНА.БГ":
Грамада "Баўгарская сувязь Бібліятэк і інфармацыі"
„Регистър.бг“ ТАА
Грамада іскравай сувязі
ТАА "Лічбавыя прылады"
"Лічбавыя прылады" ТАА
Расходная грамада  "Сусьветныя бібліятэкі - Баўгарыя"
 
       Купіць .бг зможа:
Любы чалавек альбо грамада ў Баўгарыі альбо дзяржавы-члена Эўразьвязу ;
Асобы (грамады), створаныя ў рамках пагадненьняў і праграм паміж Баўгарыяй і іншымі краінамі;
Любая асоба (чалавек) альбо грамада - праз ўпаўнаважанага прадстаўніка ў Баўгарыі альбо члена Эўразьвязу.
 
       Назва старонак можа складацца з:
1) літары баўгарскае азбукі  (незалежна ад малая ці вялікая [А-Я, а-я]);
2) лічбы [0-9];
3) мінус знак [-].
      Першы й апошні знак павінен быць літарай альбо лічбай. Раяць, каб першы знак быў літарай.Даўжыня імя сатронкі  павінна складацца ад трох  да 63 знакаў. Калі новае імя складаецца з двух знакаў раім ўставіць знак мінус "-" між знакамі. Калі першыя два знакі новага імя старонкі зьяўляюцца лічбы, наступныя два знака ня можа быць адначасова сымбалаў працяжнік (мінус "-").

     Можна выкарыстоўваць знакі, што йснуюць у баўгарскай азбуцы. У ёй няма знакаў, што ёсьць у беларускай азбуцы: [І], [і], [Ў], [ў], [Ё], [ё], [Э], [э], [Ы], [ы].
 
 
    Пачатковая пэрыяд складаецца з трох месяцаў і вызначаецца з часу гатоўнасьці прымаць заяўкі на ўлік імёнаў старонак з канчаткам .бг да пачатку простага адкрытага продажу імёнаў усім жадаючым.
 
     За гэты час робяць наступнае:
падача й улік назваў краінаў, рэгіёнаў і дзяржаўных утварэньняў ў Баўгарыі й уключэньне гэтых імёнаў ў сьпісах ахоўных імёнаў;
запіс імёнаў дазволеных для продажу;
падача й улік імёнаў, якія ахоўваюцца дзяржавай, а таксама ўключэньне гэтых імёнаў у сьпісы ахоўных імёнаў;
ўключэньне ў сьпісы ахоўных імёнаў, што паходзяць ад назвы мясьцінаў у Баўгарыі;
ўключэньне ў сьпісы ахоўных імёнаў, што запісаны з канчаткам .bg;
забясьпечваючы «ціхі час» для аховы імёнаў з боку ўласьнікаў гандлёвых марак і іншых правоў на назву (падставы для выкарыстаньня назвы) і разьмяшчэньне гэтых імёнаў у чарзе - чаканьне 
апрацоўкі папярэдніх сьпісаў.
 
Ta strona internetowa została utworzona bezpłatnie pod adresem Stronygratis.pl. Czy chcesz też mieć własną stronę internetową?
Darmowa rejestracja