Кірыліца ў сеціве - Уставы на кірыліцы
Кірыліца ў сеціве - Уставы на кірыліцы
  Першая старонка
  => Кірыла-лацінскія старонкі ў сеціве
  => Знакі сьвятла
  => Уставы на кірыліцы
  .бел
  .рф
  .укр
  .срб
  .бг
  .мкд
  .мон
  .қаз
  .рус
  .москва
  .дети
  .сайт
  .онлайн
  .орг
  .ею
  СТНІЛ
  СУЛС
  Лічыльнік
       Аналітык (Аналитик) — мова праграмаваньня, распрацаваная ў 1968 г. у Інстытуце кібэрнэтыкі АН УССР пад кіраўніцтвам акадэміка Віктара Міхайлавіча Глушкова. Зьяўляецца разьвіцьцём мовы АЛМІР-65 (АЛМИР-65), захаваўшы зь ім сумяшчальнасьць. Адметнай рысай мовы зьяўляюцца абстрактныя тыпы дадзеных, вылічэньні ў адвольных алгебрах, аналітычныя ператварэньні. Быў рэалізаваны на машынах СЬВЕТ-2 (МИР-2). Пазьней была распрацавана вэрсыя Аналітык-74, рэалізаваная на машынах СЬВЕТ-3 (МИР-3). На дадзены момант мова АНАЛІТЫК існуе ў выглядзе сыстэмы кампутарнай алгебры АНАЛІТЫК-2010, якая распрацоўваецца супольна Інстытутам праблем матэматычных машын і сыстэм НАН Украіны й Палтаўскім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэтам імя Юрыя Кандрацюка.
 
      У АНАЛІТЫКУ прыняты зьяднаная азбука з расейкіх і лацінскіх прапісных літар: А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Ы Ь Э Ю Я D G F I J L N Q R S U V W Z.
Такі падыход дазваляў скарыстаць на прыладах рыхтоўкі і ўводу дадзеных 45-клавішную клявіятуру.
Дзесятковыя лічбы: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0.
Канстанты π і e.
     Арытмэтычныя апэрацыі ў парадку старшынства:
 
 Дзеяньне  Знак
 ступеняваньне  ^
 множаньне, дзяленьне  ×, /
 складаньне, адыманьне  +, -
 
 
Лягічныя ўмовы: =, , >, , <, .
 
У складаных лягічных выразах могуць ужывацца знакі лягічных апэрацыяў: "НЕ", "И", "ИЛИ"
 
 
Знакі аналітыку
 Знак  Дзеяньне
 " "  вылучэньне службовых слоў
 ,  падзел элементаў спіса (імёнаў, лікаў, аргументаў функцыяў, парамэтраў працэдур, індэксаў масіваў)
  ;  аддзяленьне адзін ад аднаго апэратараў ці апісаньняў
 .  дзесятковая кропка ў ліку ці канец пазнакі
   падзельнік мантысы і парадку
 ( )  дужкі арытмэтычных і лягічных выразаў, вылучэньне аргумэнтаў функцыяў ці зьяднаньне апэратараў
 [ ]  Індэксныя дужкі
 ' '  Вылучэньне выводнага тэксту
 
      У мове прысутнічаюць таксама агульнапрынятыя матэматычныя знакі: ∞ √ ∑ ∏ ∫ d ∂
У тэксце праграм можа ўжывацца клічнік (!).
Ніжэй прыведзены сьпіс асноўных службовых слоў АНАЛІТЫКА. Службовыя словы можна скарачаць, пры ўмове адназначнасьці чытаньня. Службовыя словы не рэзерваваны, бо вылучаюцца двукосьсямі.
 
 
Знак  Дзеяньне
 "ВВод"  "ВЗЯть"
"ВЫВод" "ВЫПолнить"
"ВЫЧислить" "ГДе"
"ГРафик" "ДИфференцировать"
"ДЛя" "ДО"
"Если" "ЗАГоловок"
"ЗНачения" "ИНАче"
"ИНТегрировать" "КОНец"
"МАССив" "МАСШтаб"
"НА" "ПРИВести"
"ПРИМенить" "ПРОБел"
"ПРОЦедура" "ПУСТь"
"РАЗрядность" "СТОп"
"ТО" "Формат"
"Шаг"  
 

Прыклад запісу на мове АНАЛІТЫК. У гэтым запісе даецца загад на друк графіку.

"ПУСТ" "ПРОЦ" ГР (У, А, В, Х; Х) "ПУСТ" 0.
       К=Е ((У-А)/(В-А)×50+.5);
       "Е" Г (Х/5)=0 "ТО" "ВЫВ" '..' "ИНА" "ВЫВ" "ПРОБ", '.';
       Х=Х+1; "ДЛЯ" I=1 "Ш" 1 "ДО" К "ВЫП" "ВЫВ" "ПРОБ":
       "ВЫВ" '.' "ДЛЯ" I=1 "Ш" 1 "ДО" 50-К "ВЫП"
               "ВЫВ" "ПРОБ";
       "ВЫВ" "ЗНАЧ" У, "СТР" "КОН"
"КОН"



Крыніцы пра мову: глядзі тут і тут.



       Эль-76 — мова праграмаваньня, распрацаваная ў 1972-1973 гг. Першасныя загады на мове Эль-76 створаныя ў 1972-1973 гадах. Мова стваралася для ЭВМ Эльбрус. Удзельнікамі стварэньня мовы былі: Б. А. Бабаян, В. М. Пянткоўскі, С. В. Семяніхін, С. В. Вераценікаў, В. Ю. Валконскі, С. М. Зотаў, А. І. Іваноў, Ю. С. Румянцаў, В. П. Торчыгін, М. І. Харытонаў,В. С. Шэвякоў. Эль-76 была выдуманая ў Інстытуце дакладнай мэханікі й вылічальнай тэхнікі АН СССР імя С. А. Лебедзева.
Знакі мовы Эль-76:
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z Б Ц Д Ф Г Й Л Я Ч Ж Ы Ь З Ш Э Ъ


Лічбы:
1 2 3 4 5 6 7 8 9 0

       Прызнаюцца дзесяцічныя, дваічныя й шастнацацірычныя лічбы.
 
 
Іншыя знакі, што выкарыстоўваюцца ў мове Эль-76:
[ ] ^ . < > ( ) + - @ * & ; : ' # , % ! = _

Прыклад запісу на мове Эль-76


Опіс запісу: Вылічэньне лічбы раду h(n) = 1 + 1/2 + 1/3 + ... + 1/n


начало
    конст печ = позп (ацпу);
    процедура h = функция (конст к#цел)#вещ
         начало
         перем сум#вещ := минвещ;
             для i от к вниздо 1
             цикл
                  сум := сум + 1/i
             повторить;
             сум
         конец;
    запф (печ, h (10): "сумма =" g (0, 13))
конец

_

=> Chcesz darmową stronę ? Kliknij tutaj! <=