Кірыліца ў сеціве - Ѵ (Іжыца)
Кірыліца ў сеціве - Ѵ (Іжыца)
  Першая старонка
  .бел
  .рф
  .укр
  .срб
  .бг
  .мкд
  .мон
  .қаз
  .рус
  .москва
  .дети
  .сайт
  .онлайн
  .орг
  .ею
  СТНІЛ
  СУЛС
  Лічыльнік
  Азбука Сьвету (АС)
  => А (Азъ)
  => Б (Букі)
  => В (Вѣ́ді)
  => Г (Глаголь)
  => Д (Добро)
  => Е (Еслі)
  => Ж (живѣ́те)
  => Ѕ (ѕѣло)
  => З (Земля)
  => И (Іжэ, І Васьмярычнае, І-8)
  => І, І-дзесятковае
  => Ї
  => Ћ, ћ (чье)
  => К (Какѡ)
  => Л (Людиѥ)
  => М (Мысьлеце)
  => Н (Нашъ)
  => О (Онъ)
  => П (Пакой)
  => Р (Рцы)
  => С (Слова)
  => Т (Твердо)
  => У, (Ук)
  => Ф (Ферт)
  => Х (Хер)
  => Ѡ (О вялікае, О мэга)
  => Ц (Цы)
  => Ч (Чэрвь)
  => Ш (Ша)
  => Щ (Шта)
  => Ъ (Еръ)
  => Ы (Еры)
  => Ь (Ерь, мяккі знак)
  => Ѣ (Яць)
  => Ю (Йу)
  => ІА (А зь й)
  => ІЕ
  => Ѧ (Я)
  => Ѫ (УО)
  => Ѩ (ІЯ)
  => Ѭ (ІУО)
  => Ѯ (Ксі)
  => Ѱ (Псі)
  => Ѳ (Тэта, фіта)
  => Ѵ (Іжыца)
        Ѵ, ѵ (іжыца) — знак стараславенскай азбукі. Паходзіць ад грэцкага знаку іпсілён (Υ, υ). У старабеларускай і расейскай мовах выкарыстоўвалася для пазначэньня галоснага гуку [і] у нешматлікіх словах грэцкага паходжаньня (мѵро, сѵнодъ, сѵмволъ). Напісаньне ў старажытнай кірыліцы — у ці Y, у глаголіцы — .
    Лікавае значэньне іжыцы ў стараславенскай кірыліцы — 400, у глаголіцы лікавага значэньня ня мае.
        Уласна іжыца ў найстаражытнай пісьмовасьці выкарыстоўвалася вельмі рэдка, звычайна ў значэньні знаку Ю, але галоўным чынам у спалучэньні з О па грэцкім узоры (ου) дала знак, які пазначае гук [у] двазнак Ѹ, ѹ («ук»), які ў абедзьвюх славенскіх азбуках лічыцца асобным знакам. Спачатку ук у кірыліцы звычайна выглядаў як ѹ; пры нястачы месца (звычайна пад канец радкоў) іжыцу ставілі на О і атрымвалася штосьці рогападобнае (у выглядзе лічбы 8 са зрэзанай верхавінай). У старарускай пісьмовасьці спалучэньне ў большасьці выпадкаў спрасьцілася да у — тым самым супаўшы з раньняй іжыцай і даўшы пачатак сучаснаму знаку У.
      З 14 стагодзьдзя паўднёваславенскія кніжнікі пры выпраўленьні царкоўных кніг шырока аднаўлялі іжыцу (то бок іпсілон) у грэцкіх запазычаных словах. Аднак яна ўжо да таго часу набыла зьменены выгляд, страціўшы ніжні хвост. Менавіта ў такім, бясхвостым выглядзе яна была прыўнесена падчас другога паўднёваславенскага ўплыву на Русь і захавалася ў царкоўных кнігах дагэтуль. Правілы ўжытку іжыцы, ука доўгі час зьмяняліся, але ўрэшце (з другой паловы 17 стагодзьдзя) царкоўнаславенская пісьмовасьць на Русі (і пад яе ўплывам — у Сэрбіі й Баўгарыі, згубіўшых уласныя пераводы царкоўнай мовы) усталявалася ў наступным выглядзе:
  1. гук [у] напачатку словаў выяўляецца злукаю знакаў  («он-ік»);
  2. у сярэдзіне ж і ў канцы — рогападобны знак (уласна «ук»);
  3. у якасьці лікавага знака для ліку 400 выкарыстоўваецца у-вобразны знак «ук»;
  4. уласна іжыца выкарыстоўваецца ў запазычаных (звычайна з грэцкае ці праз грэцкую мову) словах і чытаецца альбо як [і], альбо як [у] (Паѵелъ, Єѵа) — звычайна пасьля знакаў е ці а, перадаючыя грэцкія злукі знакаў εὐ і αὐ.
 
Ta strona internetowa została utworzona bezpłatnie pod adresem Stronygratis.pl. Czy chcesz też mieć własną stronę internetową?
Darmowa rejestracja