|
Кірыліца ў сеціве - Ѕ (ѕѣло)
|
|
|
|
|
|
Ѕ, ѕ (македонская назва — дзэ, даўнейшая назва — зело) — знак пашыранай кірыліцы, 10-ы знак македонскай азбукі, 8-ы знак стара- і царкоўнаславенскіх азбук; выкарыстоўвалася й у старабеларускай мове. У глаголіцы выглядае як і мае лікавае значэньне 8. У найстаражытнай кірыліцы мела некалькі формаў: знак у форме (у простым ці люстраным выглядзе: Ѕ, ѕ) выкарыстоўваўся як лікавы знак са значэньнем 6; перайначаны ж знак З, які выглядае як «перакрэсьленае Z» ці «Z з гакам справа ў сярэдзіне», выкарыстоўваўся ў напісаньні ўласна словаў. Па-стараславенску завецца «ѕѣло» (прамаўляецца «дзэло»), па-царкоўнаславенску — «ѕѣлѡ̀» (прамаўляецца «зело»; азначае «вельмі, больш, шмат»). Паходжаньне глагалічнага знаку «зело» невыразнае (нават асноўныя гіпотэзы, якія злучаюць яе з грэцкім і сэміцкім пісмом, ня вельмі пераканаўчыя); кірылічнае ж напісаньне хутчэй за ўсё паходзіць з грэцкага знаку сігма (Σ, σ, ς), якая мела й такое ж лікавае значэньне (6), і штосьці падобнае ў вымаўленьні ([дз] у грэкаў, [дз] у славенаў).
|
|
|
|
|
|