|
Кірыліца ў сеціве - Л (Людиѥ)
|
|
|
|
|
|
Л, л (назва: эль) — знак усіх славенскіх кірылічных азбукаў (12-ы ў баўгарскай, 13-ы ў беларускай, расейскай і сэрбскай, 14-ы ў македонскай і 16-ы ва ўкраінскай); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменствах неславенскіх народаў. У стара- і царкоўнаславенскай азбуках завецца «людіѥ» (ст.-сл.) ці «люди» (ц.-сл.). У кірыліцы зьяўляецца 13-й па ліку, выглядае як і мае лікавае значэньне 30; у глаголіцы па ліку 14-я, выглядае як і мае лікавае значэньне 50. Паходжаньне й кірылічнага, і глагалічнага знаку — грэцкая лямбда (Λ, λ) (прапісная ўстаўная й маленькая). У стараславенскай мове магла прамаўляцца цьверда й мякка. Гэта ж уласьцівасьць дваякага вымаўленьня [л]/[л’] захавалася ў большасьці славенскіх моваў, у тым ліку й урасейскай; у сэрбскай жа для мяккага варыянту Вук Караджыч увёў адмысловае напісаньне Љ, якое пазьней увайшло й у македонскую азбуку.
|
|
|
|
|
|