|
Кірыліца ў сеціве - Ы (Еры)
|
|
|
|
|
|
Ы, ы — знак кірыліцы, 28-ы знак беларускай і 27-ы знак малдаўскай азбукі, зьяўляецца злукаю знакаў ь і. У іншых славенскіх кірылічных азбуках адсутнічае (у сучасных паўднёваславенскіх мовах старажытныя гукі [ы] і [і] супалі даўно, але знак Ы з сэрбскай і балгарскай азбукаў была вынята толькі ў 19 стагоддзі; а ва ўкраінскай азбуцы заміж пары Ы/І выкарыстоўваецца И). Выкарыстоўваецца таксама ў кірылічных пісьменствах неславенскіх моў (казахскай, мангольскай, татарскай і інш.). У старажытнай кірылічнай азбуцы і царкоўнаславенскай азбуцы знак Ы носіць назву еры (ст.-сл.) ці еры (ц.-сл.), сэнс якога невядомы, але выяўна родны назвам знакам «еръ» (Ъ) і «ерь» (Ь). Знак Ы звалася «еры» у выданнях да сярэдзіны 20-га стагоддзя. Пазьней зваўся «ы». Ў найстаражытных лістах глаголіцы і кірыліцы знак Ы пабудавана мэханічным зьяднаньнем знака для Ъ ці Ь са знакам І ці І (у стараславенскіх помніках сустракаюцца ўсе магчымыя камбінацыі злукі знакаў; у старой кірыліцы знакі ь і маглі таксама злучацца рысачкай). Лікавага значэньня ня мае. У глаголіцы Ы не было. Кірылічную Ы прыблізна да 14 стагоддзя пішуць — як ЪІ ъі, для найпозьніх часоў — як сучасную Ы ы (улучаючы і царкоўнаславенская мова). У рускія рукапісы сучасны выгляд пракрадаецца з канца 14 стагоддзя з паўднёваславенскіх рукапісаў. У кірыліцы знак Ы звычайна лічыцца 30-й па парадку, у глаголіцы — 31-ы.
|
|
|
|
|
|