|
Кірыліца ў сеціве - Ь (Ерь, мяккі знак)
|
|
|
|
|
|
Ь, ь (сучасная назва: мяккі знак) — знак большасьці славенскіх кірылічных азбукаў (28-ы ў балгарскай, 29-ы ў беларускай, 30-ы ў расейскай і 31-ы ва ўкраінскай (перасунута на цяперашняе месца ў 1990 г., а была апошняй); з сэрбскае вынята ў сярэдзіне 19 стагодзьдзя, у македонскай, пабудаваны па ўзоры новае сэрбскае, не ўводзілася). Самастойнага гуку не пазначае, можа разглядацца як дадатковы знак, што мяняе значэньне папярэдняга знаку. Ва ўкраінскай таксама выкарыстоўваецца ў спалучэньні ьо, адпаведным беларускаму знаку Ё пасьля зычных; у сучасным баўгарскім правапісе толькі гэтак і выкарыстоўваецца. Таксама выкарыстоўваецца ў азбуках некаторых неславенскіх моваў, у пісьменствах якіх можа сустракацца ў нечаканых пазыцыях: прыкладам, пасьля галосных літар. У кірыліцы звычайна лічыцца 31-м па парадку й выглядае як ; у глаголіцы па ліку 32-ы, выглядае як (у найпозьняй харвацкай глаголіцы заміж гэтага знака выкарыстоўваецца проста вэртыкальная рыса пад назвай: «штапічь», што значыць «кій, палка»). Лікавага значэньня ня мае. У стара- і царкоўнаславенскай азбуках носіць назва «ерь» (ст.-сл.) ці «ерь» (ц.-сл.), сэнс якога невядомы, але, без сумневу, злучаны з назвамі знакаў «еръ» Ъ і «еры» Ы.
|
|
|
|
|
|