Г, г (назва: гэ) — чацьверты знак усіх славенскіх і большасьці іншых кірылічных азбукаў. У стараславенскай азбуцы носіць назва «глаголі», у царкоўнаславенскай — «глаголь», то бок «гавары». У кірыліцы выглядае як і мае лікавае значэньне 3, у глаголіцы — як і мае лікавае значэньне 4. Кірылічны знак паходзіць ад загалоўнай грэцкай літары гама (Γ, γ), глагалічную ж узводзяць альбо да грэцкага скорапіснага напісаньня маленькай гамы, альбо да адпаведнага знаку сэміцкага пісма. Друкарскае й рукапіснае напісаньні малога знаку Г вельмі адрозьніваюцца ад друкаванага; звыш таго яны адрозьніваюцца ў расейскіх (г) і ў сэрбаў (у выглядзе надкрэсьленай i без кропкі).