|
Кірыліца ў сеціве - Ѫ (УО)
|
|
|
|
|
|
Ѫ, ѫ (УОу) — знак кірыліцы. Пазначала гук [у], або [оу]. Выкарыстоўваецца ў царкоўнаславенскіх месяцэсловах (у так званых Пасхаліях): там розныя гады адзначаны рознымі знакамі, у залежнасьці ад таго, на які дзень даводзіцца свята Вялікадня; вялікі юс адзначае тыя рэдкія гады, у якія Вялікдзень даводзіцца на 24 красавіка. Апошні раз гэта было ў 1888 годзе і зноў будзе толькі ў 2051 годзе. У стараславенскай глагалічнай азбуцые вялікі юс мае выгляд і лічыцца 36-м знакама парадку, у кірыліцы выглядае як і займае 37-ае месца. Лікавага значэньня ні ў глаголіцы, ні ў кірыліцы ня мае. Часам згадваецца пры пераліку знакаў царкоўнаславенскай азбукі; пры гэтым месца ў азбуцы можа быць розным (часта ня толькі пасьля юса малога, а адразу за Ю). Глагалічнае напісаньне гэта злука глагалічных знакаў О і Ѧ (і ) — у некаторых найстаражытных помніках сустракаецца адпаведнае паасобнае напісаньне. Кірылічны выгляд звычайна тлумачаць як павернутую па гадзіннікавай стрэлцы на чвэрць кола глагалічную. Часам знак Ѫ, ѫ мае назву «вялікі юс». Яно ўмоўнае. Са старажытнасьці прыйшло толькі самае слова «юс», карыстанае ў цяперашніх назвах чатырох знакаў (Ѧ, Ѫ, Ѩ, Ѭ).
У кірыліцы й глаголіцы існавалі таксама злука для пазначэньня юсаўзь й нескладовым: малога Ѩ ѩ і вялікага Ѭ ѭ. Ѫ выкарыстоўваўся ў баўгарскай пісьмовасьці да 1910-х гадоў, прытым яго i-вобразная левая частка часам мела такую ж кропку, што й знак і.
Прыклад слоў са знакам Ѫ:
Сьпіс слоў
РУКА |
РѪКА |
ЗУБ |
ЗѪБЪ |
ДУБ |
ДѪБЪ |
МУЖ |
МѪЖЪ |
БЛУД |
БЛѪДЪ |
|
|
|
|
|
|