О, о (назва: [o]) — знак усіх славенскіх кірылічных азбукаў (15-ыў баўгарскай, 16-ы ў беларускай й расейскай, 18-ы ў сэрбскай, 19-ы ў македонскай і ўкраінскай); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменствах некаторых неславенскіх народаў. У стара- і царкоўнаславенскай азбуках носіць назва «онъ» (што пазначае ня толькі «ён», але й «той»). У кірыліцы зьяўляецца 16-м па ліку, выглядае як і мае лікавае значэньне 70. У глаголіцы па ліку 17-ы, мае выгляд і лікавае значэньне 80. Паходзіць ад грэцкага знаку Омікран (Ο, ο).