Ѡ, ѡ (омэга, або О вялікае) — знак стара- і царкоўнаславенскай кірыліцы, іншыя назвы: од, о. Адпавядае грэцкаму знаку омэга (о вялікае) (Ω, ω), хоць прайгравае толькі маленькае яе напісаньне (загалоўнае сустракаецца вельмі рэдка, толькі ў загалоўках у дэкаратыўных мэтах). У кірыліцы мае выгляд ці , у старажытнай (круглай) глаголіцы — . Лікавае значэньне ў кірыліцы — 800, у глаголіцы — 700.