|
Кірыліца ў сеціве - Ф (Ферт)
|
|
|
|
|
|
Ф, ф (назва: эф) — знак усіх славенскіх кірылічных азбукаў (21-ы ў балгарскай, 23-і ў беларускай, 22-і ў расейскай, 25-ы ў сэрбскай і ўкраінскай, 26-ы ў македонскай); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменствах некаторых неславенскіх народаў. У стара- і царкоўнаславенскай азбуках носіць назва «фрътъ» (ст.-сл.) ці «фертъ» (ц.-сл.). Сэнс назвы дадзенага знаку ня ясны, але некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што паходжаньне «ферт» гукапераймальнае, падобна гуку які выдаецца коньмі «Ф-ррр», бо гук [ф] у старажытнасьці славенскай мове быў зусім чужы, і немагчыма было падабраць славенскае слова з «ф». (φερτ-ός з грэцкага азначае прыўнесены звонку). У кірыліцы звычайна лічыцца 22-м па парадку й выглядае як ; у глаголіцы па ліку 22-і, мае выгляд , , альбо (старажытнейшы выгляд) выцягнутага па росту прастакутніка, перасечанага зьлева направа рысай з маленькімі кружочкамі на канцах. У абедзьвюх азбуках лікавае значэньне — 500. Паходжаньне як кірылічнай, гэтак і глагалічнай літары — грэцкая літара фі (Φ, φ). Знак «Ф» спачатку выкарыстоўвалася толькі для перадачы гуку [ф] у запазычаных словах, ужываючыся больш-менш раўнапраўна са знакам тэта (Ѳ, ѳ); пазьней, з пачаткам пераходу ў вымаўленьні гуку [в] у некаторых пазыцыях у [ф], стала сустракацца й ва ўласна славенскіх словах, замяняючы згодна вымаўленьню «В» ці «ХВ».
|
|
|
|
|
|