 |
|
|
|
 |
 |
Ѥ, ѥ (Э зь і нескладовым) — знак кірылічных аазбукаў некаторых старых пісьмовых славенскіх моваў, у прыватнасьці стараславенскае, старабеларускае, старажытнарускае й сэрбскае. У стараславенскай кірыліцы 35-ы па ліку, пабудавана як злука знакаў І і Є, выглядае як . У глаголіцы адсутнічае (замяняецца знакам для звычайнай Е), лікавага значэньня ня мае. Напачатку словаў і пасьля галосных азначае спалучэньне гукаў [йэ], пасьля зычных (найчасьцей л, н ці р) — іх зьмякчэньне й гук [э]. Уласнага імя ў кірылічнай азбуцы ня мае, апісальная назва «Э зь і нескладовым» — умоўнае. У расейскім правапісе выходзіць з ужытку ў 15 стагодзьдзі, але ў паўднёвых славенаў дажывае да эпохі друкарства й захоўваецца на працягу ўсёй гісторыі старога сэрбскага друку (з канца 15 стагодзьдзя да 1638 году, калі ў Вэнэцыі была надрукавана апошняя кніга на сэрбскай гаворцы славенскае мовы). У сярэдзіне 19 стагодзьдзя распачыналася спроба адрадзіць выкарыстаньне гэтага знаку ў баўгарскай мове, але такі правапіс не замацаваўся. У расейскай пісьмовасьці роля які зьнікаў Ѥ перайшла да аднаго з выглядаў знаку Е, або ў сэрбскай і ўкраінскай азбуках знакам Є. У сучасных друкарскіх і знаках звычайна малюецца як злучэньне знакаў I і Є. У азбуках навуковых прац 19 стагодзьдзі, а таксама ў некаторых кнігах баўгарскага друку сярэдзіны таго ж стагодзьдзя сустракаецца ў выглядзе злукі знакаў IЕ, іe.
|
|
|
 |
|
|