|
Кірыліца ў сеціве - Р (Рцы)
|
|
|
|
|
|
Р, р (назва: эр) — знак усіх славенскіх кірылічных азбукаў (17-ы ў баўгарскай, 18-ы ў беларускай і расейскай, 20-я ў сэрбскай, 21-ы ў македонскай і ўкраінскай); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменствах некаторых неславенскіх народаў. У стара- і царкоўнаславенскай азбуках носіць назва «рьци» (ст.-сл.) ці «рцы» (ц.-сл.), што азначае «кажы, скажы» (загадны лад ад дзеяслова «рещи»). У кірыліцы звычайна лічыцца 18-м па парадку й выглядае як у глаголіцы па ліку 19-я, мае выгляд . У абедзьвюх азбуках лікавае значэньне — 100. Паходжаньне кірылічнага знаку — грэцкае ро (Ρ, ρ). У стараславенскай мове Р магло быць і цьвердым, і мяккім. Адменнага знаку для мяккага Р не існавала. У некаторых выпадках Р зьяўлялася складаўтваральным: тръгъ, врьхъ. Складовы характар гуку р старажытныя пісары перадавалі спалучэньнямі ръ, рь.
|
|
|
|
|
|