|
Кірыліца ў сеціве - Ћ, ћ (чье)
|
|
|
|
|
|
Ћ, ћ (чье) — знака пашыранай кірыліцы, 23-і знак сэрбскае азбукі (сэрбская назва че прамаўляецца мякка, у адрозьненьне ад цьвердай назвы чэ знаку Ч). Са стараславенскіх азбук існуе толькі ў глаголіцы: і зьяўляецца 12-ым знакам у азбуцы, мае лікавае значэньне 30 і завецца «дервь» (цяпер часам пішуць і «гервь»: ст.-сл. дервъ, ћьрвь) альбо «І трыдцацярычнаое». Што пазначае назва «гервь», дакладна невядомае: вэрсыі, што тлумачаць гэта слова як вытворнае ад «грыва», недастаткова пераканаўчыя, так што звычайна яго лічаць проста перайначваньнем назвы «червь» знаку Ч. У стараславенскай мове Ћ выкарыстоўвалася для пазначэньня мяккага гуку ([г’], пераходнае ў [й]) у пазычаньнях з грэцкага: анћелъ, ићемонъ, ћеенна, ћеорћии, ћолъћота; у кірыліцы ж заміж дервь пісалі звычайнае Г, часам са знакам мяккасьці (круглым капялюшыкам над знакам ці паміж ёй і наступнай). Кірылічны знак Ћ паўстаў у 12 стагодзьдзі й выкарыстоўваўся вылучна ў сэрбскай пісьмовасьці, спачатку пазначаючы мяккія звонкія гукі паміж [г’], [д’] і [дж’], пазьней пашырыўшыся на мяккія глухія [т’] і [ч’].
|
|
|
|
|
|