А, а — першы знак у азбуцы. Паходзіць ад грэцкага знаку Α, α «альфа», а той — ад габрэйскага «алеф». Па-славенску знак завецца «азъ», што перакладаецца на беларускую мову займеньнікам «я». У кірыліцы выглядае як , у глаголіцы — як (, часта выбар такога напісаньня для першай літары алфавіта тлумачаць сувязьзю з крыжам як хрысьціянскім знакам). Знак абазначаў гук: [А]. Меў таксама лічбавае значэньне: 1.