Ѯ, ѯ (ксі) — знак кірыліцы. Выкарыстоўвалася ў стараславенскай азбуцы, зь якога перайшла ў царкоўнаславенскую азбуку. Паходзіць ад грэцкага знаку ксі (Ξ, ξ), выкарыстоўваўся для яго замены ў словах, запазычаных з грэцкай мовы, а таксама для запісу лікаў. Знак «ксі», як і падобны ў грэцкім алфабэце, пазначала лік 60. У глаголіцы падобны знак адсутнічаў. Была вынята з расейскае азбуцы Пятром Першым у 1710 годзе. Потым была на кароткі час адноўлена й канчаткова вынята ў 1735 годзе Акадэміяй навук Расейскай Імпэрыі. У расейскім грамадзянскім друку малявалася як іжыца з хвосьцікам.