|
Кірыліца ў сеціве - Ѳ (Тэта, фіта)
|
|
|
|
|
|
Ѳ, ѳ (тэта, або фіта) — перадапошні знак стара- і царкоўнаславенскай кірыліцы, апошняя (пасьля выйсьця з ужытку пад канец 19 стагодзьдзя іжыцы) знак расейскае азбукі да 1917 году. Да 1897 выкарыстоўвалася ва ўдмурцкай азбуцы. Паходзіць ад грэцкага знаку тэта (Θ, θ); мае такое ж лікавае значэньне — 9 (хоць у азбуцы звычайна стаіць не на 9-м месцы, а ў канцы). У кірыліцы выглядае як (у некаторых почырках і друках сярэдняя рыса перасякае круг заўважна ніжэй сярэдзіны ці нават дакранаецца яго зьнізу, што можа прыводзіць да зьмешваньня гэтага знаку з Д). У пачатку глаголіцы, як мяркуюць, тэта адсутнічала; у пазьней сустракаецца запазычаны ці то наўпроста з грэцкага, ці то нават з кірыліцы знак , ня мелі лікавага значэньня. Назва «тэта» злучана з навагрэцкім чытаньнем слова θῆτα як [тх]эта. У паўднёваславенскім чытаньні (да якой прыналежаў і стараславенская мова) чыталася як [т], чым тлумачыцца, у прыватнасьці, нябытнасьць (устаўнога) «л» у слове карынцяне. У расейскіх і царкоўнаславенскіх пісмах усходнеславенскага пераводу чыталася заўсёды як [ф] і прыкладна да сярэдзіны 18 стагодзьдзя ўжывалася як адзін з выглядаў знаку Ф (ферт). З сярэдзіны 18 стагодзьдзя ў царкоўнаславенскай, а ўсьлед за ёй і ў расейскай пісьмовасьці тэта выкарыстоўваецца: толькі ў словах, запазычаных з грэцкай мовы (ці пры яго пасярэдніцтве), і толькі на месцы грэцкай тэты. Прыклад напісаньне ў імёнах Ѳеодоръ (гутарковае Ѳёдоръ) і Филиппъ: таму што па-грэцку яны Θεόδωρος і Φίλιππος. Пётр Першы, уводзячы грамадзянскі друк, перш (1707—1708) скасаваў знак «ферт» (Ф), зрабіўшы тэту адзіным спосабам выразу гуку [ф]; але неўзабаве (1710) адрозьненьне Ф/Ѳ па царкоўнаславенскай мове было адноўлена. Правапісныя ж навіны 1917—1918 гг., наадварот, скасавалі тэту з паўсюднай заменай яе на Ф.
Прыклад напісу на беларускай мове з Ѳ. Гэта слова Ѳодар Кляшторны (Тодар Кляшторны), або Міѳ (міт).
|
|
|
|
|
|