М, м (назва: эм) — знак ўсіх славенскіх кірылічных азбукаў (13-ы ў баўгарскай, 14-ы ў беларускай й расейскай, 15-ы ў сэрбскай, 16-ы ў македонскай і 17-ы ва ўкраінскай); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменствах некаторых неславенскіх народаў. У стара- і царкоўнаславенскай азбуках завецца «мысьлеце», што спачатку азначала «думайце». У кірыліцы зьяўляецца 14-м па ліку, выглядае як і мае лікавае значэньне 40; у глаголіцы па ліку 15-ы, выглядае як і мае лікавае значэньне 60. Паходжаньне кірылічнага знаку — грэцкі мю (Μ, μ).