В, в (назва: вэ) — трэці знак усіх славенскіх і большасьці іншых кірылічных азбук. У стара- і царкоўнаславенскай азбуцы носіць назва «веді» (Вѣ́дѣ, ст.-сл.) ці «веді» (вѣ́ді, ц.-сл.). У кірыліцы выглядае як і мае лікавае значэньне 2, у глаголіцы — як і мае лікавае значэньне 3. Кірылічная форма паходзіць ад грэцкай бэты (B, β), глагалічную ж звычайна суадносяць з лацінскай V. Сярод напісаньняў кірылічнай В ў рукапісах і друкаваных кнігах большасьць у цэлым захоўвае агульны выгляд. Але аж да друкарскіх курсыўных шрыфтоў пачатку 19 стагодзьдзя сустракалася нечаканае на цяперашні пагляд маленькае напісаньне. У Сэрбіі часам маленькая в друкуецца знакам у выглядзе лацінскай b.