|
Кірыліца ў сеціве - Т (Твердо)
|
|
|
|
|
|
Т, т (назва: тэ) — знак усіх славенскіх кірылічных азбукаў (19-ы ў баўгарскай, 20-ы ў беларускай і расейскай, 22-ы ў сэрбскай, 23-ы ў македонскай і ўкраінскай); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменствах некаторых неславенскіх народаў. У стара- і царкоўнаславенскай азбуках носіць назва «тврьдо» (ст.-сл.) ці «твердэ» (ц.-сл.), што азначае «цьвердае, моцнае, непрыступнае, умацаванае, надзейнае, мужнае, непахіснае, неадступнае». У кірыліцы звычайна лічыцца 20-й па парадку й выглядае як ; у глаголіцы па ліку 21-ы, мае выгляд . У абедзьвюх азбуках лікавае значэньне — 300. Паходжаньне кірылічнага знаку — грэцкі знак таў (Τ, τ), глагалічны знак ўзводзяць альбо да маленькага выгляду знаку таў, альбо да сэміцкага знаку «тав» (ת).
|
|
|
|
|
|