Ъ, ъ (назва: ер) — 28-ы знак расейскае азбукі, завецца цьверды знак (да рэформы 1917—1918 гадоў — 27-ы па ліку, звалася «еръ») і 27-ы знак баўгарскае азбукі, завецца ер голям («вялікі ер»); у іншых славенскіх кірылічных азбуках адсутнічае: яе функцыі пры патрэбе выконвае горняя кропка (рас. съезд — укр. з’їзд — белар. зьезд). У стара- і царкоўнаславенскай азбуках носіць назва «ѥръ» і «еръ» адпаведна, сэнс якога невядомы. У кірыліцы звычайна лічыцца 29-м па парадку й выглядае як ; у глаголіцы па ліку 30-ы, выглядае як . Лікавага значэньня ня мае.