Ѧ, ѧ (кароткі я) — знак кірыліцы й глаголіцы, што цяпер ужываецца толькі ў царкоўнаславенскай мове. У стараславенскай глагалічнай азбуцы мае выгляд і лічыцца 35-м па парадку, у кірыліцы выглядае як і займае 36-ы лік. Лікавага значэньня ў глаголіцы й познай кірыліцы ня мае, у раньняй кірыліцы выкарыстоўвалася як знак ліку 900 (бо па форме напамінае грэцкі знак сампі (Ϡϡ) з тым жа лікавым значэньнем). У царкоўнаславенскай азбуцы звычайна яднаецца са знакам А ётаванае й займае 34-е месца. Паходжаньне глагалічнага знаку невядомае.