Д, д (назва: дэ) — пяты знак амаль усіх славенскіх кірылічных азбукаў, ва ўкраінскай – шостая. Выкарыстоўваецца й у кірылічных пісьменствах іншых моваў. У стара- і царкоўнаславенскай азбуках носіць назва «добро»; у кірыліцы выглядае як і мае лікавае значэньне 4, у глаголіцы — як і мае лікавае значэньне 5. Кірылічны знак паходзіць ад грэцкага ўстаўнога пісма грэцкага знаку дэльта (Δ, δ) — якая, як і цяперашняя друкаваная кірылічная Д, малявалася з «лапкамі» унізе; глагалічнае напісаньне таксама ўзводзяць да грэцкай дэльты, але маленькай (δ).