|
Кірыліца ў сеціве - И (Іжэ, І Васьмярычнае, І-8)
|
|
|
|
|
|
И, и (назва: і, іжэ) — знак ледзь няўсіх славенскіх кірылічных азбукаў (дзявятая ў балгарскай, 10-я ў расейскай і сэрбскай, 11-я ва ўкраінскай і македонскай; у беларускай адсутнічае, заміж яе выкарыстоўваецца знак І); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменствах некаторых неславенскіх народаў. У стара- і царкоўнаславенскай азбуках завецца «іжэ» (перакладаецца як «які» ці «якія») і зьяўляецца 10-й па ліку; у кірыліцы выглядае як і мае лікавае значэньне 8, таму таксама завецца «іжэ васьмярычнае» ці «васьмярковае І» (такое ўдакладненьне мае карысьць для адрозьненьня ад знаку І, якая звалася «дзесятковым І»). У глаголіцы, як і ў кірыліцы, для гуку [і] былі тры знакі: , і . Звычайна лічаць першую зь іх (мае лікавае значэньне 20) адпаведнай кірылічнаму І, а другую (з лікавым значэньнем 10) — кірылічнаму І, але ёсьць і процілеглая думка. Знак адпавядае кирилличной іжыцы Ѵ.
|
|
|
|
|
|