|
Кірыліца ў сеціве - Ѱ (Псі)
|
|
|
|
|
|
Ѱ, ѱ (псі) — знак кірыліцы, у наш час захавалася толькі ў царкоўнаславенскай пісьмовасьці. Паходзіць ад грэцкага знаку псі (Ψ, ψ), выкарыстоўваўся для яго замены ў словах, запазычаных з грэцкай мовы, а таксама для запісу лікаў. Знак, як і адпаведнік ў грэцкім алфабэце, пазначала лік 700. У глаголіцы падобны знак адсутнічаў. У старабеларускай і расейскай мовах ўжывалася для пазначэньня гуку «пс» толькі ў словах грэцкага паходжаньня, што адносяцца да царквы (прыкладам, «псалом»). Была вынята з расейскае азбукі Петром Першым у 1710 годзе, але ў кнігах грамадзянскага друку часам сустракаецца.
|
|
|
|
|
|