|
Кірыліца ў сеціве - І, І-дзесятковае
|
|
|
|
|
|
І, і — знак пашыранай кірыліцы, якая выкарыстоўваецца ў беларускай, украінскай, казаскай мовах, і што існавала й ў расейскай пісьмовасьці да рэформаў 1917—1918 гг. (заменена на И). Узыходзіць да стараславенскага знаку і далей да грэцкай ёта (Ι), якая паходзіла ад фінікійскага знаку (ёд), якая пазначала галосны гук [й]. У глаголіцы, як і ў кірыліцы, для гуку [і] былі два знакі: і . Звычайна лічаць першую зь іх адпаведнай кірылічнаму И, а другую — кірылічнаму І, але ёсьць і процілеглая думка. Лікавае значэньне ў кірыліцы, як і ў грэцкай азбуцы, — 10, адсюль пашыраная назва «І дзесятковае»,для арозьненьня ад знаку И, які зваўся «І васьмярковае».
|
|
|
|
|
|