Х, х (назва: ха) — знак усіх славенскіх кірылічных азбукаў (22-і ў балгарскай, 23-і ў расейскай, 24-ы ў беларускай, 26-ы ў сэрбскай і ўкраінскай, 27-ы ў македонскай); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменствах некаторых неславенскіх народаў. У стара- і царкоўнаславенскай азбуках носіць назва «хѣръ», сэнс якога не ясны. У кірыліцы звычайна лічыцца 23-м па парадку й выглядае як ; у глаголіцы па ліку 24-ы, мае выгляд . У абедзьвюх азбуках лікавае значэньне — 600.