Б, б (назва: бэ) — другі знак ўсіх славенскіх і большасьці іншых кірылічных азбукаў, трэцяя — у грэцкай арнаўцкае гаворцы албанскае мовы (Б, b). У стара- і царкоўнаславенскай азбуцы носіць назву «букы» (ст.-сл.) ці «букі» (ц.-сл.), то бок па-цяперашняму проста «гук». У кірыліцы выглядае як і лікавага значэньня не мае, у глаголіцы — як і мае лікавае значэньне 2. Паходжаньне Б невядомае. Некаторыя навукоўцы цьвердзяць, што паходзіць ад аднаго з напісаньняў грэцкай бэты (Β, β), паходжаньне ж глагалічнай канца не высьветлена (найболей папулярныя гіпотэзы злучаюць яе альбо з той жа грэцкай бэтай, альбо ж з аднаго са знакаў сэміцкіх азбукаў).