|
Кірыліца ў сеціве - З (Земля)
|
|
|
|
|
|
З, з (назва: зэ) — знак ўсіх славенскіх кірылічных азбукаў (дзявятая ў беларускай, сэрбскай, македонскай і расейскай, восьмая ў баўгарскай і 10-я ва ўкраінскай); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменствах некаторых неславенскіх народаў, дзе на яе грунце былі нават пабудаваны новыя знакі, накшталт Ҙ. У стара- і царкоўнаславенскай азбуках завецца «зэмля» і зьяўляецца восьмай па ліку; у кірыліцы выглядае як (Z-вобразная форма старажытнейшая) і мае лікавае значэньне 7, у глаголіцы выглядае як і мае лікавае значэньне 9. Кірылічная форма паходзіць ад грэцкага знаку дзэта (Ζ, ζ); глагалічная, напэўна, таксама (хоць ёсьць і іншыя гіпотэзы). У вымаўленьні знак Зь вельмі рана супала са знакам «зело» Ѕ, якая ўжывалася значна радзей. Пры ўводзінах грамадзянскага друку З была спачатку (1708) вынята з расейскай азбукі на карысьць знаку Ѕ, але ў (1710) адноўлена, а вынята Ѕ. Зрэшты, абедзьве азбукі мелі паралельную хадню да 1735 году, калі Ѕ было вынята й неўжываецца да гэтага дня.
|
|
|
|
|
|